З 15 лютага ў ліцэі пачалося святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы. Пад час святкавання будзе арганізавана шмат цікавых мерапрыемстваў: акцыя "Размаўляй па беларуску", выстава, прысвечаная творчасці беларускіх пісьменнікаў, віктарына, конкурс чытачоў і інш. Сачыце за нашымі навінамі на сайце і сацыяльных сетках!