Пятница | апреля 26,2024
Просмотр новости
В гости в районную библиотеку
2020-10-25

      22 кастрычніка  Навагрудская раённая бібліятэка прапаноўвала чытачам зазірнуць у літаратурную шкатулку “Божественный мастер”, каб бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю расійскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Івана Буніна. На мерапрыемства, прысвечанае яго 150-годдзю, былі запрошаны і нашы навучэнцы з выкладчыкам беларускай літаратуры і мовы, куратарам групы Стацэвіч Н.А.. Бібліятэкары прадставілі агляд біяграфічных і літаратурных старонах жыцця пісьменніка. Пазнаёмілі з творчай спадчынай юбіляра, прадстаўленай на кніжнай выставе. Паэтычныя здольнасці нашы навучэнцы праявілі падчас выканання інтэрактыўных чытанняў, дзе патрэбна было дапоўніць прапушчаныя словы з верша “Лістапад”. Па ўмовах аднаго з заданняў з літаратурнай шкатулкі патрэбна было правільна назваць прапушчанае слова ў назвах бунінскіх твораў. Навучэнцы праявілі сапраўдную назіральнасць і кемлівасць, а каб беспамылкова справіцца з заданнем на картках выкарысталі зборнікі Буніна. Мерапрыемства прайшло ў прыемнай творчай атмасферы, прасякнутае настроем добразычлівасці. Вялікі дзякуй за мерапрыемства.

Cобытия
Лучше один раз увидеть...
Год качества
Ссылки

Мы в социальных сетях.