Пятница | апреля 26,2024
Просмотр новости
Міжнародны дзень роднай мовы
2020-02-21

 

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. 

Навучэнцы і педагогі ліцэя прынялі ўдзел у акцыі «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску».

Таксама ў ліцэі прайшоў Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Сёлета ён прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У дыктанце прынылі ўдзел 38 супрацоўнікаў установы адукацыі.

МАТЧЫНА МОВА                                                                      

Жывое ў вяках беларускае слова –

Народа душа і народа хвала.

Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,

А нам жа ты матчынай мовай была.

І самай прыгожай, і самаю мілай,

Той маці, што шыла нам світкі з радна,

Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,

А ўвосень авёс дажынала адна.

Той маці, што зімамі кросны снавала,

Што з самай калыскі, як толькі магла,

Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,

Старанна ад розных хвароб берагла.

 

Прыеду дадому... І што за праява...

Пачую гаворку, ці песню, ці верш –

Здаецца са мной размаўляеш ласкава,

І сцежкаю поруч са мною ідзеш.

У маках чырвоных гарыць прыгуменне...

О матчына мова! Маленства вясна!

Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,

Бо ты, як і маці, на свеце адна.

Cобытия
Лучше один раз увидеть...
Год качества
Ссылки

Мы в социальных сетях.