Традыцыйная акцыя "Гавары са мной па-беларуску" адкрыла тыдзень роднай мовы. У гэтым годзе яна была прысвечана беларускім загадкам, у якіх адлюстравана мудрасць і кемлівасць беларусаў, трапнасць, дасціпнасць і прыгажосць роднага слова. Усяго было падрыхтавана 100 загадак, якія гучалі на кожным перапынку ў групах. А потым навучэнцы абменьваліся імі на працягу ўсяго дня. Загадку трэба было не проста адгадаць, але абавязкова назваць адказ на беларускай мове.