Вторник | апреля 16,2024
Просмотр новости
Сустрэча членаў маладзёжнага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў з кіраўніцтвам раёна
2020-03-20

17 сакавіка навучэнка ліцэя Лянцэвіч Кацярына прыняла ўдзел у сустрэчы  членаў маладзёжнага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў з кіраўніцтвам раёна. Кацярына Лянцэвіч і выкладчык спецтэхналогіі Навагрудскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Марына Крывіцкая прэзентавалі праект «Кулінарны travel: сакрэты навагрудскага гастранамічнага турызму». Мэтай ініцыятывы з’яўляецца вывучэнне кулінарнай спадчыны нашага раёна і аднаўленне рэцэптаў малой радзімы. 

– Вынікам праекту стане стварэнне дзённіка гастранамічных схільнасцей навагрудчан розных пакаленняў і пастраенне «кулінарнага» маршруту па нашым краі, – расказала Кацярына Лянцэвіч. – Рэалізацыя праекта ўключае некалькі этапаў. Першы – пры дапамозе мясцовых гісторыкаў і краязнаўчых і іншых матэрыялаў вывучыць рэцэпты, якія былі папулярны на Навагрудчыне ў мінулым. Так, у працэсе даследавання быў адноўлены адзін з рэцэптаў князя ВКЛ Войшалка «Мяса пад слойкай па-манастырскі». Другі этап – правядзенне сумесна з газетй «Новае жыццё» пры падтрымцы раённага аб’яднання РГА «Беларя Русь» конкурсу рэцэптаў «Смак сямейных страдыцый». Таксама праектам прадугледжана правядзенне дэгустацыйна-прэзентацыйнай пляцоўкі па выніках даследавання. 

Да слова, конкурс «Смак сямейных страдыцый» ужо аб’яўлены. Уся інфармацыя на нашым сайце і па тэл. 4-79-73. Чакаем вашых рэцэптаў! Магчыма, менавіта вашы стравы будуць уключаны ў гатранамічны дзённік Навагрудчыны.

 

Cобытия
Лучше один раз увидеть...
Год качества
Ссылки

Мы в социальных сетях.